3 траўня 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя гранатамётамі баевікі штурмуюць памежзаставу ў Луганску

18

Штурм абложаных памежнікаў аднавіўся сёння днём.

Баевікі ўжываюць гранатамёты і аўтаматычную зброю, піша Цензор.нет.

Аблога баявікамі памежзаставы вядзецца ўжо больш за суткі. 2 чэрвеня было зроблена некалькі спробаў штурму. Учора ўвечары тэрарысты паступова пачалі пакідаць пазіцыі паблізу Луганскага памежнага атрада. Назіралася некаторае зацішша, аднак перыядычна ажыццяўляліся стрэлы са снайперскіх пазіцый. Памежнікі знаходзіліся ў чаканні начнога штурму і ў гатоўнасці адбіць атакі баевікоў.

Сёння раніцай былі заўважаныя асобы, якія вялі назіранне за размяшчэннем памежнага падраздзялення і дзеяннямі памежнікаў. Акрамя таго зноў пачалі з'яўляцца ўзброеныя асобы і так званыя «казакі».

Да пачатку новага штрума сёння паведамлялася пра восем параненых вайскоўцаў. З боку нападнікаў канчатковая колькасць параненых і забітых невядомая, папярэдне адзначалася пра 8 і 5 адпаведна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках