2 траўня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Свіслачы знойдзены заплечнік з мёртвым немаўлём

21
У Свіслачы знойдзены заплечнік з мёртвым немаўлём

Управа крымінальнага вышуку ГУУС Менгарвыканкама ўстанаўлівае акалічнасці смерці немаўляці, труп якога знойдзены ў рацэ Свіслач.

Страшная знаходка была выяўленая 22 траўня ў рацэ Свіслач ля берага ў парку Янкі Купалы. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

«Труп немаўляці мужчынскага полу знаходзіўся ў моладзевым заплечніку чорнага колеру. Заплечнік быў незвычайным. Высветлілася, што такія заплечнікі з квадратнай нашыўкай з малюнкам рок-музыкаў і надпісам «Velсom 3G QUEST PISTOLS » былі выпушчаныя абмежаванай партыяй і распаўсюджваліся на канцэртах названай групы. Канцэрты праходзілі ў 2011 годзе ў Магілёве, Пінску, Баранавічах, у 2012 годзе ў Берасці, Пінску, Магілёве, Баранавічах», - гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з гэтым супрацоўнікі крымінальнага вышуку звяртаюцца па дапамогу да грамадзян. Тых, каму можа быць нешта вядома пра абставіны смерці дзіцяці, альбо пра жанчын, якія не маюць дзяцей пасля перыяду цяжарнасці, альбо аб асобах, у карыстанні якіх меўся заплечнік, з такім фота, просяць паведаміць пра сябе.

«Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 200-60-36, 8 (017) 288-81-13, 8 (029) 356-02-02, 8 (029) 381-04-19. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне за значную інфармацыю гарантуюцца», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках