3 траўня 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO абмяркуе размяшчэнне базы ва Усходняй Еўропе

5
NATO абмяркуе размяшчэнне базы ва Усходняй Еўропе

Альянс разглядае магчымасць размяшчэння ва Усходняй Еўропе сталай вайсковай базы ў адказ на агрэсію Расеі.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, перадае "Радыё "Свабода".

Паводле ягоных слоў, гэтае пытанне разгледзяць міністры абароны краін-чальцоў NATO ў Брусэлі, а канчатковая пастанова будзе прымацца на саміце NATO на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў на Уэльсе ў верасні.

Як паведамляе Deutsche Welle, Расмусэн абвінаваціў Расею ў тым, што яе палітыка з'яўляецца пагрозлівай для Еўропы. "Безадказныя і неправамерныя паводзіны Расеі з'яўляецца сур'ёзным выклікам адзінай, свабоднай і мірнай Еўропе", - заявіў ён.

Генеральны сакратар NATO заклікаў кіраўнікоў абаронных устаноў альянсу "старанна праверыць усе магчымыя кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя наступствы для нашага саюза".

Расмусэн растлумачыў, што цяпер правяраецца магчымасць актуалізацыі наяўных абарончых планаў NATO і распрацоўка новых. "Мы павінны зрабіць NATO больш мабільным і хуткім", - растлумачыў Расмусэн.

Ён вітаў намеры прэзідэнта Барака Абамы часова павялічыць прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе і выдзяленне аднаго мільярда даляраў на рэалізацыю плана ўзмацнення бяспекі на кантыненце.

Цяпер аб павелічэнні колькасці баявых падраздзяленняў NATO на сваіх тэрыторыях просяць Польшча, Літва, Латвія і Эстонія, каб прадухіліць такое развіццё падзей, якія мелі месца ў Крыме.

У той жа час, ЗША, Нямеччна, Вялікабрытанія і Францыя выступаюць супраць размяшчэння ва Усходняй Еўропе ўзмоцненага кантынгенту. Замест гэтага яны прапануюць правядзенне супольных вучэнняў, пастаўкі вайсковай тэхнікі і падвышэнне кваліфікацыі вайскоўцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках