29 красавiка 2024, панядзелак, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі бізнэсовец выставіў на продаж горад

2
Амерыканскі бізнэсовец выставіў на продаж горад

Лэнс Бэнсон выставіў на продаж гарадок Свет, адзіным уладальнікам якога ён з'яўляецца.

Населены пункт, размешчаны ў штаце Паўднёвая Дакота, бізнэсовец ацаніў у 400 тысяч даляраў. Атрыманыя грошы ён мае намер выдаткаваць на свой канцэсійны бізнэс, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

У 1940-х гадах у Свеце пражывалі 40 чалавек. Там мелася паштовае аддзяленне, некалькі дамоў і прадуктовая крама. На працягу многіх гадоў колькасць уладальнікаў гарадка скарачалася, пакуль ў 1998 году яго не набыў Лэнс Бенсон. Пазней прадпрымальнік аддаў населены пункт сваёй былой жонцы, але ў 2012 годзе вярнуў правы на яго.

Цяпер адзінымі жыхарамі Света з'яўляюцца Бенсон і ягоная цяперашняя жонка. Гарадок складаецца з бара, майстэрні, трох прычэпаў і дома мужа і жонкі. Пры гэтым бар карыстаецца папулярнасцю сярод мясцовых фермераў, бо з'яўляецца адзіным месцам, дзе прадаюць спіртное, у радыусе 15 кіламетраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках