29 красавiка 2024, панядзелак, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суарэс пачне новы сезон у «Барселоне»

2
Суарэс пачне новы сезон у «Барселоне»

«Барселона» ўзгадніла ўмовы кантракту з уругвайскім форвардам «Ліверпуля» Луісам Суарэсам.

Паводле дамовы гулец будзе атрымліваць 8 мільёнаў еўра ў год. Перамовы паміж клубамі павінны пачацца бліжэйшым часам, пры гэтым сіне-гранатавыя прапануюць некалькі схем аплаты трансферу футбаліста, піша «Прессбол».

Віцэ-чэмпіёны Гішпаніі гатовыя выкласці за Суарэса 30 мільёнаў еўра і аддаць права на чылійскага форварда Алексіса Санчэса. Калі гэта не задаволіць «чырвоных», то «Барселона» можа даплаціць 6-7 мільёнаў еўра або ж заплаціць выключна грашыма, але не больш за 60 мільёнаў еўра за 4-месячную дыскваліфікацыю гульца.

Акрамя таго, шэраг гішпанскіх СМІ паведамляе, што каталонцы прапісалі ў кантракце Суарэса забарону на ўкусы, а таксама нанялі яму персанальнага адваката.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках