29 красавiка 2024, панядзелак, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бутусаў: агрэсар павінен атрымліваць па зубах

6
Юрый Бутусаў: агрэсар павінен атрымліваць па зубах

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка павінен спыніць гульню ў фарс з перамір'ем.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» ўкраінскі журналіст і вайсковы экспэрт Юрый Бутусаў.

«Нашыя «хаўруснікі» ЗША і Еўразвяз робяць выгляд, што яны гэтага не заўважаюць. Што ж, задача трохі ўскладняецца. Але спадзяюся, што прэзідэнт нарэшце спыніць гульню ў гэты фарс. Далейшае бяззубае падаўжэнне «прымірэння» прычыніцца да беспакаранага нарошчвання групоўкі баевікоў. Гэта значыць, што за кошт групоўкі бронетэхнікі і артылерыі, яны значна падвысяць устойлівасць сваёй абароны, і павялічаць колькасць дыверсійных груп, якія змогуць цяпер пад прыкрыццём броні рабіць больш актыўныя дзеянні», - адзначае Бутусаў.

Паводле ягоных слоў, спроба вымяраць вайсковы канфлікт толькі катэгорыямі дыпламатыі - гэта вельмі вузкі і абмежаваны падыход.

«Расейскае ваеннае ўварванне «запэўніваннямі ў павазе» не спыніць. Агрэсар павінен атрымліваць па зубах. Я не супраць, калі Парашэнка падоўжыць перамір'е, я не супраць прыпынення АТА - гэта заўсёды было клішэ прамовы, а не вайсковая аперацыя. Але я хачу, каб пры гэтым была створаная новая структура вайсковага кіравання, і паліцэйскія аперацыі супраць бандытаў і рэкеціраў са зброяй не спыняліся. Пётр Аляксеевіч, далей гаварыце аб міры, але пры гэтым пачніце па-сапраўднаму прымушаць да міру», - заклікае журналіст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках