29 красавiка 2024, панядзелак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Суседзях» і «Алмі» абважваюць пакупнікоў

15
У «Суседзях» і «Алмі» абважваюць пакупнікоў

Гандлёвая інспекцыя выявіла парушэнні ў працы крам буйных гандлёвых сетак Менска.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю Беларусі.

«Пасля праверкі гандлёвых аб'ектаў Савецкага раёна Менска Мінгандлю 23-27 чэрвеня 2014 года наведаў шэраг крам буйных гандлёвых сетак, размешчаных у Фрунзенскім раёне сталіцы.

Найбольшыя нараканні выклікала праца крам «Суседзі» на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча (СТАА «Лібрэцік») і «Алмі» на вуліцы Жыновіча (ЗАТ «Юніфуд»). Падчас іх праверкі спыненая рэалізацыя тавараў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці (рэалізацыі) на суму звыш 6 млн рублёў, устаноўленыя факты падману (абважвання) пакупнікоў пры рэалізацыі кулінарнай і кандытарскай прадукцыі ўласнай вытворчасці», - гаворыцца ў паведамленні.

Парушэнні выяўленыя таксама ў гандлёвых аб'ектах ТАА «Еўрагандаль» і ПГУП «Прем’ергандаль».

Толькі паводле вынікаў названых праверак Мінгандлем будзе складзена больш за 15 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках