29 красавiка 2024, панядзелак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія дайверы паднялі са дна Заходняй Дзвіны гармату 1927 года

14

Дайверы клуба "Капітан Морган" паднялі са дна Заходняй Дзвіны ў раёне Ўлы 76-міліметровую палкавую гармату ўзору 1927 года.

Як распавёў сябра клуба Яўген Вараб'ёў, такія прылады вырабляліся ў СССР з 1928 да 1943. За гэты час іх было выпушчана амаль 18 тысяч. У СНД вядома толькі пра 12 захаваных адзінках. У Беларусі ж такіх экспанатаў да нядаўняга часу не было ні ў адным музеі. Паводле адной з версій супрацоўнікаў музея Вялікай Айчыннай вайны, знойдзенае дайверамі прылада трапіла ў Заходнюю Дзвіну падчас адступлення Савецкага войска ў 1941-м, пішуць "Мінск-навіны".

- Пушку даставілі ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" для рэстаўрацыі, - адзначае Вараб'ёў. - На лафеце захаваліся ідэнтыфікацыйны нумар і дата выпуску - 1939. Спецыялісты плануюць накіраваць запыт у архіў Міністэрства абароны Расеі, каб даведацца больш інфармацыі аб гэтым інструменце. Спадзяемся, хуткім часам гармату выставяць на ўсеагульны агляд.

Фота з архіву клуба "Капітан Морган"

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках