29 красавiка 2024, панядзелак, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2 ліпеня - марафон салідарнасці з былым палітвязням Рыгорам Кійко

3
2 ліпеня - марафон салідарнасці з былым палітвязням Рыгорам Кійко

Аднаму з першых беларускіх палітвязняў у сувязі з сур'ёзным захворваннем патрабуецца дапамога.

Марафон салідарнасці з мастаком Рыгорам Кійко пройдзе 2 ліпеня на сядзібе БНФ на адрасе Мінск, Чарнышэўскага 3А, а 18-й гадзіне.

Аднаму з першых беларускіх палітвязняў патрабуецца тэрміновая хіміятэрапія і аперацыя. Грошы можна пералічваць на рахункі вэб-мані: B315667362087 (беларускія рублі), R171083234228 (расейскія рублі), Z265654535343 (даляры), E207490272649 (еўра). Можна перадаць і праз валанцёраў: +375 44 534-91-13 Юлія, +375 29 275-32-12 Таццяна, +375 44 771-98-17 Марына.

Першы раз Рыгор Кійко быў арыштаваны вясной 1996 года. Яго затрымалі праз некалькі дзён пасля «Чарнобыльскага шляху» падчас пікету ў падтрымку затрыманых на акцыі ўкраінцаў. Пікет быў жорстка разагнаны. Рыгор Кійко атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго асудзілі на 8 дзён, паведамляе «Радыё Свабода».

23 сакавік 1997 года Рыгора Кійко затрымалі падчас святкавання Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады «хіміі».

У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях абароны Курапатаў супраць пашырэння Менскай кальцавой дарогі. 8 лістапада 2001 года падчас нападу спецназаўцаў на лагер абаронцаў Курапатаў Рыгор Кійко быў моцна збіты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках