29 красавiка 2024, панядзелак, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Грабоўскі: У цары не мкнуся - іх часта зрынаюць

1
Міхаіл Грабоўскі: У цары не мкнуся - іх часта зрынаюць

Лепшым хакеістам Беларусі сезона-2013/14 назвалі форварда «Вашынгтона» і нацыянальнай зборнай Міхаіла Грабоўскага.

У інтэрв'ю "Прессболу" нападнік падзяліўся першай рэакцыяй на чацвёртае такое прызнанне.

- Віншую з паўторам нацыянальнага рэкорда. Яго факт для цябе нешта значыць?

- Прызнанне людзей важнае для кожнага, я - не выключэнне. Не скажу, што гэта дасягненне ўзроўню, напрыклад, залатога медаля чэмпіянату свету. Але таксама вельмі прыемна і назаўжды застанецца ў памяці. Не толькі маёй, але і маіх сваякоў.

- Чацвёрты раз лепшы і да таго ж другі запар... Адразу ўспамінаецца культавы мультфільм, маўляў, "учора цар, сёння цар..." Не надакучыла?

- У цары дакладна не імкнуся - іх часта зрынаюць. А, калі сур'ёзна, не надакучыла. Уважаю гэта за яшчэ адно прыемнае пацвярджэнне, што я ўсё яшчэ расту як хакеіст, не буксую ў прагрэсе, працую над сабой. Застой - адно з самых непрыемных, што можа здарыцца з гульцом. А канкурэнтаў, здольных пазмагацца са мной за гэтую годнасць, у нас стае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках