29 красавiка 2024, панядзелак, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі захаладзее

6
У Беларусі захаладзее

Бліжэйшымі днямі ў Беларусі захаладзее.

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

"Мінулае нядзелі тэмпература паветра на тэрыторыі Беларусі на 1-5 градусаў перасягала кліматычную норму, - сказаў Дзмітрый Рабаў. - Удзень было збольшага плюс 21-28 градусаў, толькі на поўначы краіны паветра не прагравалася вышэй за 18-20 градусаў цяпла".

Са слоў сіноптыка, у аўторак варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія рухаюцца з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Уночы ў заходніх раёнах, удзень на большай частцы краіны прагназуюцца дажджы. Уначы і раніцай у Берасцейскай, Гарадзенскай, заходняй палове Менскай і Віцебскай абласцей, удзень месцам у краіне пройдуць моцныя дажджы, прагрымяць навальніцы.

Удзень ва ўсходніх раёнах месцам чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 мэтраў за сэкунду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў, удзень чакаецца 17-23 градусаў са знакам плюс, на ўсходзе - ад 24 да 29 градусаў цяпла.

У сераду поначы ў цэнтральных і ўсходніх раёнах удзень месцам пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах грымнуць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах - парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-15 градусаў, удзень паветра прагрэецца ад 17 да 24 градусаў.

Са словах Дзмітрыя Рабава, у чацвер 3 ліпеня паўночна-заходні вецер будзе далей пастаўляць з поўдня Балтыйскага мора свежае вільготнае паветра. Месцам, збольшага на поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе - з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-13 градусаў, удзень паветра прагрэецца ад 17 да 24 градусаў.

У пятніцу істотных змен у характары атмасферных працэсаў не прадбачыцца. Месцам чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя грымоты. Вецер будзе слабы. Уночы і ранкам у нізінах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, удзень - 18-25 градусаў цяпла. "Такая тэмпература паветра блізкая да шматгадовых значэнняў", - дадаў Дзмітрый Рабаў.

Прадстаўнік Рэспубліканскага гідраметэацэнтра дадаў, што ў суботу і нядзелю атмасферны ціск падрасце, паўночна-заходні вецер зменіцца паўднёвым і на тэрыторыі Беларусі пацяплее. У шмат якіх раёнах абыдзецца без дажджоў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-15 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 20-26 градусаў, на поўдні месцам чакаецца да 28 градусаў цяпла. "Такі тэмпературны фон будзе перасягаць кліматычную норму на 2-5 градусаў", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках