29 красавiка 2024, панядзелак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явілася відэа загубы аператара «Першага канала»

39

Аўтобус, у якім ехала здымачная група, трапіў пад абстрэл паблізу вайсковай часткі.

У сеціве з'явілася відэа, на якім аператар расейскага Першага канала атрымлівае смяротную рану ў жывот.

Аўтобус, у якім ехала здымачная група і нібыта салдацкія маці, трапіў пад абстрэл паблізу вайсковай часткі. Акрамя аператара ніхто не пацярпеў, паведамляе ТСН.

Раней расейскі Першы канал пацвердзіў, што аператар Анатоль Клян загінуў у выніку абстрэлу ўкраінскімі сілавікамі ў Данецку. Ён атрымаў смяротную рану ў жывот. Яму было 68 гадоў.

Акрамя гэтага, пад абстрэл патрапіў аўтамабіль расейскага партала LifeNews.

Паводле факту загубы следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу паводле артыкула 356 КК РФ (забойства агульнанебяспечным спосабам асобы ў сувязі з ягонай службовай дзейнасцю).

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках