29 красавiка 2024, панядзелак, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Пуціна прапануе скасаваць асацыяцыю з ЕЗ у Данбасе

38
Дарадца Пуціна прапануе скасаваць асацыяцыю з ЕЗ у Данбасе

Дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глазьеў мяркуе, што Расея не павінна прызнаваць Пагадненне аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ, а таксама прапануе Еўразвязу выключыць Данбас з сферы дзеяння гэтага дакумента.

Пра гэта Глазьеў заявіў 30 чэрвеня на пасяджэнні Інтэграцыйнага клуба пры старшыні Рады федэрацыі РФ, паведамляе УНІАН.

"Мы маглі б паставіць пытанне аб сумніўнасці Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. Гэта пагадненне было падпісанае прэзідэнтам, легітымнасць якога сумніўная. Па-другое, два найбуйнейшых рэгіёны Украіны выказалі дакладнае нежаданне жыць у асацыяцыі з ЕЗ", - сказаў Глазьеў.

Трэба адзначыць, што Сяргей Глазьеў, заявіўшы аб "сумнеўнай легітымнасці" прэзідэнта Пятра Парашэнкі, не ўпершыню выйшаў за рамкі афіцыйнай пазіцыі Масквы. У мінулую пятніцу, 27 чэрвеня, ён назваў Парашэнку нацыстам. Крэмль тады адмежаваўся ад яго пазіцыі, але не ужыў спагнанняў у дачыненні да Глазьева, пакінуўшы яго на пасадзе дарадцы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

У новай заяве, што прагучала ў панядзелак 30 чэрвеня, Глазьеў прапанаваў "дамовіцца аб тым, каб даць частцы Украіны юрыдычную магчымасць жыць з намі (з Расеяй) у Мытным саюзе".

Са слоў Глазьева, прэцэдэнты ў свеце ёсць, у прыватнасці ў самім Еўразвязе, дзе Данія з'яўляецца чальцом ЕЗ, а частка яе тэрыторыі - Грэнландыя - да ЕЗ не належыць.

Як вядома, Грэнландыя мае асаблівы аўтаномны статус у складзе Даніі, а таксама не мае агульнай мяжы з краінамі ЕЗ. Глазьеў падкрэсліў, што Расея павінна падтрымліваць ідэю федэралізацыі Украіны, каб зрабіць магчымай такую схему і ва Украіне.

Дарадца прэзідэнта РФ таксама заявіў, што Расея не павінна згаджацца з легітымнасцю Пагаднення аб асацыяцыі, "і трэба ставіць пытанне аб яе пераглядзе з улікам нашых (расейскіх) інтарэсаў".

"Трэба абмяркоўваць магчымасці тых тэрыторый, якія не хочуць дэлегаваць свае паўнамоцтвы Брусэлю і хочуць працаваць з намі ў рамках МС. Ім трэба даць такую магчымасць", - заявіў ён.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках