29 красавiка 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага генерала Калеснікава перад смерцю збілі

12
Расейскага генерала Калеснікава перад смерцю збілі

Генерал-маёр быў ключавым фігурантам справы аб карупцыі ў антыкарупцыйнай управе МУС Расеі.

Падчас абследавання трупа генерала МУС Расеі Барыса Калеснікава, паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам 16 чэрвеня, экспэрты знайшлі сляды ад удару па галаве, якія не маглі быць атрыманыя ў выніку падзення з вышыні, заявіла адвакат Ганна Ставіцкая. Аб гэтым піша «Газета.Ru».

«Мы правялі дзве экспэртызы, і спецыялісты зрабілі вывады, што пры падзенні з вышыні Калеснікаў не мог яе атрымаць, гэтая траўма была нанесеная шляхам ўдару прадметам па галаве Калеснікава. Мы не верым, што Калеснікаў атрымаў траўму, падаючы адкуль-небудзь», - патлумачыла яна, дадаўшы, што ў траўні экс-генерал, які знаходзіўся пад следствам, ужо атрымліваў траўму, нібыта зваліўшыся з падваконня.

16 траўня паведамлялася, што ключавы фігурант справы аб карупцыі ў антыкарупцыйнай управе МУС генерал-маёр Барыс Калеснікаў выкінуўся з акна будынка Следчага камітэта, куды яго прывезлі на допыт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках