29 красавiка 2024, панядзелак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унікальныя кадры вачыма кіроўцы (Відэа)

1

Падзенне 20-метровай хвоі на аўтамабіль у Польшчы зарэгістраваў відэарэгістратар.

Усё адбылося настолькі хутка, што ў яго не было ні аднаго шанцу пазбегнуць аварыі. «Гэта цуд, што ніхто не пацярпеў», - каментуе падзею паліцыя, паведамляе TVN 24.

Інцыдэнт адбыўся 9 чэрвеня а 14:00 на нацыянальнай дарозе № 17 на шашы з Вянзова (Wiązowa) у Варшаву.

«Нічога ні з кім не здарылася, ні аднаго сіняка або драпіны. Я ехаў адзін. У аўтамабілі, які ўрэзаўся ў дрэва, ехалі двое мужчын ва ўзросце блізу 50 гадоў. Ззаду мяне ехаў Фіят, у якім былі бацькі і чацвёра дзяцей. Фіят, каб пазбегнуць сутыкнення, з'ехаў у кювет», - паведамляе сведка падзеі.

Хоць падзея і адбылося колькі часу таму, паліцыя добра памятае яе. «Опель кіраваны жыхаром Варшавы, з невядомых прычынаў, звярнуў з дарогі і ўрэзаўся ў 20-метровую хвою. Перад ствалом, што падаў, паспеў праехаць яшчэ адзін кіроўца Опеля, а кіроўцу Крайслера ўжо не пашанцавала», - паведаміў афіцэр паліцыі Яраслаў Савіцкі.

Ён дадаў, што гэтая сітуацыя можа стаць сігналам для кіроўцаў, што нават, пры спрыяльных умовах надвор'я варта быць асцярожнымі на дарогах, якія вядуць праз лясісты ўчастак. «Гэта цуд, што ніхто не пацярпеў», - падкрэсліў ён.н.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках