29 красавiка 2024, панядзелак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія чыноўнікі: Шкоды вуліцам ад танкаў няма

31

На прадпрыемстве, якое абслугоўвае менскія дарогі, заяўляюць, што дарогі пасля праходу танкаў у Менску толькі падмятаюць, але ніяк не рамантуюць.

На прадпрыемстве Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму паведамілі, што ні разу не рамантавалі дарогі ў Менску пасля вайсковых парадаў. Тым часам кіроўцы кажуць, што пасля танкаў дарогі нагадваюць пральную дошку, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мяне не трасе, усё добра, не хвалюйцеся», - сказаў гендырэктар Гаррамаўтадара Дзяніс Глінскі.

Са слоў галоўнага інжынера Гаррамаўтадара Аляксандра Ярошыка, ніякіх скаргаў ад кіроўцаў на якасць дарог пасля парадаў да іх на прадпрыемства не паступала. Ён таксама кажа, што дарогі пасля танкаў не патрабуюць рамонту:

«Адзінае, што яны наносяць на разметку адбіткі. А ў цэлым ужо настроіліся. Атрымліваецца хіба што шумавы эфект на грабянцы. Але з пункту гледжання тэхнічных характарыстык ні разу не было такога, каб пасля танкаў перакладалі асфальт альбо для іх перакладалі. У цэлым па нарматыве нармальна, адзінае, што зуб'ямі яны робяць маленькія ракавіны, якія ствараюць шумавы эфект. Раней былі выпадкі, калі наязджалі на бардзюры, але цяпер салдаты малайцы, навялі ў гэтым парадак. Можа быць шкода, калі толькі сыдзе ў бок і нешта пашкодзіць, на асфальце ён нічога такога звышнатуральнага не зробіць. Маршрут пракладзены так, што і па мастах яны моцна не ездзяць, толькі па тых, якія вытрымаюць нагрузку. Нейкай звыш шкоды няма і наогул шкоды няма. Калі б гэта былі ямы па калена, як іншы раз па вясне бывае...».

За вайсковай тэхнікай ідзе ўборачная, каб прыбраць сколы, якія робяць зуб'і на гусеніцах.

«Вось гэта змываюць і змятаюць, інакш пойдзе пыл. Калі адкрыць рух па гэтым участку, то пойдзе пыл. А калі ў горадзе падняць пыл, потым мы тыдзень яго будзем прыбіраць. Так мы яго адразу прыбіраем, каб яго не было. Інакш ён на дамах, на шкле асядзе, ён жа кудысьці дзенецца. А так мы яго змываем, змятаем у кучы і стараемся адразу сабраць, таму што так зручней - адразу сабраць. Трэба ўсё падмесці адразу. Гэта ў выніку атрымаецца танней, чым потым прыбіраць».

3 ліпеня ў Менску адбудзецца вайсковы парад з удзелам ля 240 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку і расейскай. На сёння ўжо прайшлі дзве рэпетыцыі парада.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках