29 красавiка 2024, панядзелак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін можа выкарыстоўваць «Містралі» для вайны з краінамі Балтыі

7
Пуцін можа выкарыстоўваць «Містралі» для вайны з краінамі Балтыі

У Францыі пратэставалі супраць продажу Расеі «Містраляў».

Французскія актывісты правялі ў нядзелю акцыю пратэсту, выступіўшы супраць продажу Расеі дэсантна-шрубалётных караблёў-докаў (ДШКД) тыпу «Містраль», насупраць прычала ў горадзе Сен-Назер, дзе стаіць першы з двух караблёў «Владивосток».

Аб гэтым карэспандэнту Укрінформ паведаміў адзін з арганізатараў акцыі «Сусветны дзень анты-Містраль» Бернар Груа.

«Мы сабраліся ў нядзелю паблізу верфяў французскай кампаніі STX, якая будуе «Містралі» для Расеі, каб выказаць свой пратэст і растлумачыць нашаму ўраду і расейцам, што Брэтань - гэта не Крым», - сказаў ён.

З ягоных слоў, ля прычала сабралася больш за 50 актывістаў, апранутых у сіне-жоўтыя колеры пад сцягамі Францыі, ЕЗ, Украіны, Грузіі і іншых краін, якім могуць пагражаць «Містралі».

«Такім чынам, мы хочам мабілізаваць не толькі ўкраінцаў і французаў, але і ўсіх тых, каму не абыякавая агрэсіўная палітыка РФ», - сказаў ён. Актывісты прыехалі з розных рэгіёнаў Францыі, дамовіўшыся папярэдне праз сацыяльныя сеткі.

У сваю чаргу старшыня рэпрэзентацыйнага Камітэта ўкраінцаў Францыі Наталля Пастэрнак адзначыла, што «французскі ўрад не павінны пастаўляць караблі расейцам, ім лепш знайсці іншых пакупнікоў, чым узбройваць расейцаў, што забіваюць украінцаў і не толькі». На яе думку, Пуцін можа выкарыстоўваць «Містралі» для вайны з краінамі Балтыі.

Нагадаем, французская ўлада пасля ўвядзення ў траўні новых санкцый супраць РФ не скасавала адпаведны кантракт на пастаўкі «Містраляў». Згодна з заявай афіцыйных прадстаўнікоў улады Францыя вымушана выконваць раней прынятае пагадненне з Расеяй, аднак канчатковую пастанову адносна паставак «Містраляў» Парыж будзе прымаць у кастрычніку.

Гэта ўжо не першы пратэст супраць «Містраляў». У пачатку чэрвеня ўкраінскія і французскія актывісты правялі акцыю непасрэдна перад верфямі Сен-Назер, дзе стаіць першы карабель тыпу «Містраль» - «Владивосток».

Фота: РІА Навіны

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках