29 красавiка 2024, панядзелак, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Чэслаў Борыс

5

Ва ўзросце 68 гадоў памёр Чэслаў Борыс - бацька былой старшыні Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анжалікі Борыс.

«Пра Чэслава Борыса многія з нас даведаліся ў самы цяжкі перыяд для СПБ - у 2005 годзе. Пасля забароны беларускімі ўладамі абранай дэмакратычным шляхам рады СПБ на чале з Анжалікай Борыс. Чэслаў рабіў усё магчымае, каб падтрымаць дзейнасць забароненага рэжымам Лукашэнкі «падпольнага» саюза. Чэславу Борысу і ягонай жонцы, цяпер ўдаве - Генрыцы Борыс, дзякуем за тое, што цягам доўгага часу ў кватэры Анжалікі Борыс дэ-факта знаходзілася штаб-кватэра СПБ у 2005 годзе. У нас заўсёды было, што перакусіць, нават калі тых, хто сабраўся было некалькі дзясяткаў чалавек. Бацькі Анжалікі, якія пражываюць у гарадзенскіх Грэбенях узялі на сябе забеспячэнне асноўнымі прадуктамі харчавання ўсіх нас, што праводзілі час са старшынёй цягам некалькіх дзён ці нават тыдняў», - гаворыцца ў паведамленні Саюза палякаў у Беларусі.

«Сёння, развітваючыся з Чэславам Борысам, мы хацелі б выказаць глыбокае спачуванне нашай калежанцы Анжаліцы, яе маці Генрыцы, братам Віктару і Энтані, сястры Ганне, а таксама ўнукам Чэслава Борыса: Яраславу, Марце і Паліне.

Сёння нас аб'ядноўвае агульны смутак. Хай польскі патрыёт, выдатны муж, бацька і дзед выдатных дзяцей і ўнукаў Чэслаў Борыс спачывае з мірам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках