29 красавiка 2024, панядзелак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлефонныя перамовы аб міры ў Данбасе: версія Парашэнкі

9
Тэлефонныя перамовы аб міры ў Данбасе: версія Парашэнкі

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што для развязвання праблемы ўсе стораны павінны выконваць умовы мірнага плана, які парушаюць тэрарысты Данбаса.

Сёння адбыўся чарговы раўнд чатырохстаронніх тэлефонных перамоваў паміж прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пад час размовы лідары абмеркавалі рэалізацыю мірнага плана ў Данбасе.

Пётр Парашэнка падкрэсліў, што ягонай мэтай, як і раней, ёсць мір. Але для гэтага неабходна, каб усе стораны прытрымліваліся выканання асноўных пунктаў узгодненага мірнага плана. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Парашэнка нагадаў, што ў Данецкай і Луганскай абласцях пастаянна парушаюцца дамоўленасці аб спыненні агню.

«На жаль, дамоўленасці, дасягнутыя падчас папярэдняй гутаркі ў чатырохстароннім фармаце не былі выкананыя», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Пад час гутаркі суразмоўцы выказалі згоду з неабходнасцю бліжэйшым часам арганізаваць кансультацыі кантактнай групы з удзелам Леаніда Кучмы, расейскага пасла Міхаіла Зурабава і спецыяльнага прадстаўніка АБСЕ Хайдзі Тэльявіні для дасягнення дамоўленасцей: двухстаронняга безумоўнага спынення агню, вызвалення ўсіх закладнікаў, якія незаконна ўтрымліваюцца, увядзенне кантролю на ўкраінска-расейскай мяжы пры маніторынгу і верыфікацыі АБСЕ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках