29 красавiка 2024, панядзелак, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыту карункавых трусоў у краінах Мытнага саюзу не будзе

8
Дэфіцыту карункавых трусоў у краінах Мытнага саюзу не будзе

У Еўразійскай эканамічнай камісіі абяцаюць, што канчатковы пераход на тэхрэгламент бяспекі тавараў лёгкай прамысловасці не пагоршыць асартымент бялізны.

Рызыкі знікнення з продажу ніжняй карункавай бялізны няма, - сцвярджаюць у Еўрапейскай эканамічнай камісіі.

Дырэктар дэпартамента тэхнічнага рэгулявання арганізацыі Васіль Байцоў растлумачыў ІТАР-ТАСС:

«Да гэтага часу жанчыны не былі абдзеленыя ні ў чым, і тэхрэгламент не пагоршыць іх становішча ў плане забяспечанасці ніжняй бялізнай».

Сур'ёзныя асцярогі за лёс гэтай часткі гардэроба паўсталі ў спажыўцоў у Расеі, Беларусі і Казахстане ў пачатку года. Тады стала вядома аб патэнцыйнай забароне на вытворчасць, увоз і продаж карункавай бялізны праз неадпаведнасць тэхрэгламенту Мытнага саюза. Уся справа ў тым, што ў новых нормах было прапісана патрабаванне да гіграскапічнасці - здольнасці ўбіраць вільгаць. Для вырабу «трусы» гэты паказчык павінен складаць 6%. Аднак, сінтэтыка і карункі, з якіх шыецца бялізна, дацягваюць толькі да 3.6%.

Навіны пра магчымую забарону на карункавую ніжнюю бялізну прывялі да акцый пратэсту. Так у цэнтры Алматы былі затрыманыя некалькі жанчын, якія выйшлі на вуліцу з трусамі на галаве, каб выказаць сваю нязгоду.

Тэхрэгламент «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» ўступіў у дзеянне яшчэ ў 2012-м, аднак да заўтрашняга дня дапускаецца вытворчасць паводле ўжо выдадзеных сертыфікатаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках