3 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія навукоўцы: Жанчыны таўсцеюць ад замужжа, а мужчыны - ад кар'еры

15
Брытанскія навукоўцы: Жанчыны таўсцеюць ад замужжа, а мужчыны - ад кар'еры

Да такіх высноваў прыйшлі супрацоўнікі брытанскага прадпрыемства Forza Supplements, якія правялі шэраг даследаванняў па гэтым пытанні.

Згодна з вынікамі праведзенай работы, аказалася, што часцей за ўсё жанчыны пачынаюць таўсцець ў 35 гадоў, але пік прыпадае на 38-гадовы ўзрост.

Мужчыны часцей за ўсё развітваюцца са стройнай фігурай пасля 40 гадоў, а самы небяспечны ўзрост - 44 гады, піша vladtime.ru.

Што тычыцца жаночай паловы насельніцтва, то 32% прадстаўніц слабага полу набіраюць лішнія кілаграмы адразу пасля замужжа з-за правіла вячэраць з мужам. Яшчэ 34% жанчын ператвараюцца ў пышак пасля нараджэння дзіцяці.

А ў мужчын усё наадварот. Як аказалася, яны таўсцеюць як раз пасля разводу, таму што пачынаюць сілкавацца сяк-так, не клапоцячыся аб здаровай ежы, або проста заядаюць стрэс і ўжываюць больш алкаголю. Такіх прадстаўнікоў мужчынскага насельніцтва налічвалася 22%.

Астатнія мужчыны, як правіла, набіраюць лішнюю вагу з-за вечнай працы і імкнення дасягнуць высокіх вынікаў у кар'еры.

Пры гэтым яны забываюць пра ўласнае здароўе, перастаюць займацца спортам, а напружанне пасля цяжкага працоўнага дня здымаюць у бары за куфлем піва ці куды больш моцнага напою.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках