1 траўня 2024, Серада, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Крым апынуўся моцным арэшкам для Пуціна

7
Карл Більт: Крым апынуўся моцным арэшкам для Пуціна

Крамлю варта зразумець, што заваёва іншых народаў не дадае сяброў.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у інтэрв'ю Gazecie Wyborczej (пераклад - charter97.org).

- Якую гульню вядзе Пуцін? Яму патрэбны толькі ўсход ці таксама і поўдзень, а, можа, уся Украіна?

- Некалькі месяцаў таму я б выпаліў без вагання, што ён хоча і ўсход, і поўдзень. Але цяпер, ён апынуўся ў складаным становішчы, таму зараз, магчыма, задаволіўся бы адным усходам. Крым апынуўся для яго моцным арэшкам. Уладзімір Пуцін цяпер мае найменшы ўплыў на Кіеў з усіх кіраўнікоў Расеі ў найноўшай гісторыі. Гэта павінна навучыць яго, што заваёва іншых народаў не дадае сяброў. Таму я не думаю, што ў Расеі цяпер ёсць вялікі апетыт да чарговых захопаў.

- Многія еўрапейскія палітыкі ўсё яшчэ не разумеюць Расею. Наколькі моцная тэндэнцыя на Захадзе любой цаной яе залагоджваць і ўключаць у агульнаеўрапейскую плынь, заплюшчваючы вочы на адсутнасць дэмакратыі?

- Вядома, мы павінны паглыбіць наш аналіз таго, што адбываецца ў Расеі, каб лепш зразумець змены, якія адбыліся ў гэтай краіне ў апошнія гады. Гэта можа заняць некаторы час. Я згодны, што новае разуменне Расеі не распаўсюджана сярод усіх. Ці распаўсюдзіцца яно паступова - залежыць ад Крамля. Да гэтага часу Пуцін даволі энергічна дэманстраваў сваю новую палітычную лінію. Але калі ён яе зменіць, што я б вітаў, то ў доўгатэрміновай перспектыве мы, вядома, хацелі б дыялогу з Расеяй, якая абапіраецца на мадэрнізацыю, дэмакратыю і супрацоўніцтва з астатнім светам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках