1 траўня 2024, Серада, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску паказалі фільм «Валенса. Чалавек з надзеі»

У Менску паказалі фільм «Валенса. Чалавек з надзеі»

Паказ быў прысвечаны святкаванню 25-годдзя дэмакратычных выбараў у Сейм Польшчы.

Мерапрыемства, якое адбылося ўчора ў сталічным кінатэатры «Цэнтральны», было арганізавана амбасадай Польшчы ў Беларусі. Фільм культавага рэжысёра Анджэя Вайды прыйшлі паглядзець прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, дзеячы культуры, а таксама актывісты польскай нацыянальнай меншасці, піша Dziennik Gazeta Prawna (пераклад - charter97.org).

Незалежны публіцыст Сямён Букчын сказаў, што двойчы асабіста сустракаўся з легендарным прэзідэнтам Польшчы, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Лехам Валенсай, а гэты фільм лічыць своеасаблівай трэцяй сустрэчай. Паводле яго слоў, дадзеную стужку трэба паказаць ва ўсіх кінатэатрах Беларусі.

«Гэта трэба для таго, каб і ў нас адбыліся такія пэўныя змены. Хай беларусы ўбачаць, як гэта рабілі людзі ў Польшчы, як яны аб'ядноўваліся», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках