1 траўня 2024, Серада, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рампей: ЕЗ можа прыняць санкцыі супраць Расеі ў канцы чэрвеня

7
Рампей: ЕЗ можа прыняць санкцыі супраць Расеі ў канцы чэрвеня

ЕЗ ацэніць у канцы чэрвеня магчымасць увядзення новых санкцый у дачыненні да РФ.

Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады Херман ван Рампей, інфармуе "Інтэрфакс-Украіна".

"Еўрапейская рада ў канцы чэрвеня ацэніць сітуацыю з ходам дээскалацыі ва Украіне, на падставе якой прыме рашэнне аб дадатковых санкцыях супраць Расеі", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі пасля саміту G7 у Брусэлі.

Перад гэтым Херман ван Рампей нагадаў, што краіны G7 і ЕЗ гатовыя ўвесці кропкавыя санкцыі супраць Расеі, калі гэтага запатрабуе сітуацыя.

Старшыня Еўрапейскай рады таксама сказаў, што ЕЗ чакае ад Расеі супрацоўніцтва з абраным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, заклікае Маскву паскорыць адвод войскаў ад украінскай мяжы і выкарыстоўваць свой ​​уплыў для спынення гвалту на паўднёвым усходзе Украіны.

У той жа час Рампей дадаў, што краіны G7 і ЕЗ распрацавалі дыпламатычны парадак дня для дээскалацыі стасункаў з Расеяй.

"Мы не толькі прымаем дзеянні ў адказ. Мы, як ЕЗ і G7, распрацавалі пазітыўны дыпламатычны парадак дня, мэта якога - дээскалацыя стасункаў з Расеяй, а таксама стабілізацыйны парадак для таго, каб дапамагчы Украіне фінансава, эканамічна і палітычна, у тым ліку шляхам падпісання пакінутай часткі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ", - адзначыў старшыня Еўрапейскай рады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках