1 траўня 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: ЕАЭС чакае палітычная і ваенная інтэграцыя

67
Лукашэнка: ЕАЭС чакае палітычная і ваенная інтэграцыя

АДКБ стане ваеннай арганізацыяй Еўразійскага саюза.

Лукашэнка сказаў пра гэта 5 чэрвеня на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расеі Валянцінай Мацвіенка і кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў, якія ўдзельнічалі ў першым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы дыктатара.

«Калі ёсць эканоміка, калі яна гуртуе, аб'ядноўвае людзей, калі гэта падмурак, то абавязкова мы прыйдзем да абароны гэтай эканомікі і інтарэсаў, перш за ўсё эканамічных. Думаю, што мы хутка прыйдзем да таго, што АДКБ стане складнікам гэтага саюза. Гэта будзе наша ваенная арганізацыя», - заявіў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу на думкі аб тым, што адпала неабходнасць у далейшай пабудове «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Ён лічыць, што калі ў ЕАЭС будзе дасягнуты той узровень інтэграцыі, які існуе ў «саюзнай дзяржаве», паўстане пытанне аб яго далейшым існаванні. «Але пакуль мы да гэтага не падышлі», - заявіў ён.

«Нас часта крытыкуюць, асабліва ў Расеі: вось, Лукашэнка чымсьці незадаволены, выгандляваў і гэтак далей. Ды нічога я не выгандляваў! Задаволены - незадаволены... Вядома, незадаволены, таму што мы дэкларавалі ўтварэнне саюза без усялякіх выключэнняў і абмежаванняў. Як адна дзяржава ў эканамічным плане хаця б. Але калі падышлі да гэтых пытанняў, аказалася, што некаторыя праблемы сталі непад'ёмнымі. Ну, і што там граху таіць, перш за ўсё для Расейскай Федэрацыі», - сказаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што многія дамоўленасці з трохбаковага ўзроўню былі вынесеныя на двухбаковы. «Таму па некаторых пазіцыях мы нават адступілі ад Мытнага саюза. І мы, усе тры прэзідэнта, гэта адкрыта прызнавалі», - адзначыў беларускі кіраўнік.

«Мы вымушаныя былі адтэрмінаваць рашэнне многіх пытанняў аж да 2025 года. Я такую пазіцыю крытыкаваў. Вось у чым мая адзіная незадаволенасць. Мы ж дамовіліся, што не будзе гэтых выключэнняў і абмежаванняў, і раптам яны з'яўляюцца, і істотныя. Гэта страта прывабнасці, але мы цвёрда вырашылі, што да 2025 года (гэта не значыць у 2025-м, а як мага раней) мы вырашым гэтыя праблемы», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках