6 траўня 2024, панядзелак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацсетка Secret будзе інтэграваная з «Вконтакте»

4
Сацсетка Secret будзе інтэграваная з «Вконтакте»

Амерыканская ананімная сацсетка Secret інтэгруецца з расейскім рэсурсам «Вконтакте» на працягу бліжэйшага тыдня.

Пра гэта «Ленте.ру» стала вядома ад крыніцы, блізкай да «Вконтакте».

У выніку інтэграцыі сацсетак карыстальнікі «Вконтакте», якія завядуць акаўнт на Secret, адначасова змогуць дадаць у сябры ў ананімным рэсурсе тых, хто сябруе з імі ў расейскай сетцы.

Сябры ў Secret, якіх карыстальнік «перанёс» з сабой з «Вконтакте», будуць ананімнымі. Таму ён зможа бачыць іх паведамленні ў сеткі Secret, не ведаючы, хто менавіта іх адправіў.

Кіраўнік прэс-службы «Вконтакте» Георгій Лобушкін пацвердзіў «Ленте.Ру» інтэграцыю рэсурсаў. «Яна запланаваная ў рамках наступнага абнаўлення Secret», - сказаў Лобушкін.

Генеральны дырэктар сацсеткі Secret Дэвід Бітоў (David Byttow) сказаў «Ленте.Ру», што інтэграцыя адбудзецца «вельмі хутка, на працягу наступнага тыдня».

Бітоў на сваёй старонцы ва «Вконтакте», якую завёў нядаўна, назваў расейскую сацсетку цікавай. Сярод дададзеных ім у акаўнт фотаздымкаў ёсць і здымак офіса Secret.

У цяперашні час Secret дазваляе дадаваць сяброў з тэлефоннай кнігі і сацсеткі «Фэйсбук». У чэрвені Secret трапіў у топ-10 бясплатных дастасаванняў для iPhone у Расеі.

Мабільны сэрвіс Secret дазваляе ананімна падзяліцца паведамленнямі-«сакрэтамі» з аўдыторыяй сэрвісу, у тым ліку са сваімі безыменнымі сябрамі, дададзенымі з кантактнай кнігі і іншых сацыяльных сетак. Пры гэтым у сяброў таксама павінна быць усталяванае дастасаванне Secret.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках