6 траўня 2024, панядзелак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстрантаў у Бразіліі разагналі слёзатачывым газам

1
Дэманстрантаў у Бразіліі разагналі слёзатачывым газам

Паліцыянты ўжылі слёзатачывы газ для разгону страйку прафсаюзаў метро ў Сан-Паўлу.

Працоўныя другі дзень праводзілі акцыю на тэрыторыі станцый, паведамляе мясцовая газета "Улціма Сэгунда". Прычынай страйку стала адмова гарадскіх уладаў павялічыць заробак супрацоўнікам метро і пакет сацыяльных паслуг, піша РБК.

Прафзвязы арганізавалі страйк проста на некалькіх станцыях, каб абмежаваць рух цягнікоў. Такім чынам, метро ў горадзе было практычна паралізаванае. Паводле інфармацыі бразільскага выдання, з 63 станцый працавалі толькі 38. Пры гэтым большасць жыхароў Сан-Паўлу выкарыстоўваюць метро ў якасці галоўнага сродку перамяшчэння.

У выніку сутыкненняў з удзельнікамі страйку праваахоўнікі ўжылі дубінкі і слёзатачывы газ. Адзін удзельнік быў затрыманы паліцыяй, пра тых, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу, не паведамляецца. Цяпер праз забастоўкі з пяці ліній метро Сан-Паўлу ў нармальным рэжыме працуе толькі тры. З гэтай прычыны адчуваецца моцная перагрузка на наземных магістралях. Агульная працягласць пробак у горадзе на 10:00 (17:00 мск) склала 237 км.

Сан-Паўлу з'яўляецца адным з гарадоў, якія прымаюць чэмпіянат свету ў футболе, які пройдзе ў Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня. У горадзе рэгулярна праходзяць антыўрадавыя маніфестацыі супраць выдаткаў на правядзенне футбольнага турніру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках