6 траўня 2024, панядзелак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія танкі выбіваюць акупантаў з Славянска

16

Сур'ёзныя баі ідуць на ўскраінах горада.

Па словах карэспандэнта BBC, які пабыў побач з горадам у чацвер, вайскоўцы яшчэ тады атачылі захоплены тэрарыстамі населены пункт і сцягнулі ў Славянск цяжкае ўзбраенне.

Вялікая аперацыя супраць прарасейскіх сепаратыстаў, паводле слоў украінскіх уладаў, увайшла ў сваю актыўную фазу. Кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакоў на гэтым тыдні паведамляў, што ў раёне Славянска "ідзе актыўная наступальная фаза АТА". Ён папярэдзіў жыхароў Славянска, Краматорска і Чырвонага Лімана аб неабходнасці заставацца дома і не падыходзіць да пазіцый сепаратыстаў.

"У большасці раёнаў няма электрычнасці, па-ранейшаму не змаглі аднавіць падачу вады ў многія раёны горада Славянска", - пішуць мясцовыя жыхары ў сацсетках.

"Магутныя залпы над Славянскам. Бетонмаш увесь у дыме. Пападанне ў раёне СБУ пацвярджаецца зводкамі тэрарыстаў. У цэнтры снарад трапіў у двор жылога дома. Магутная перастрэлка. Баявікі гасяць з жылых кварталаў. Снарад у цэнтры горада патрапіў у двор пяціпавярхоўкі каля музычнай школы. З боку Паўночнага моцна страляюць. Страляюць і з Цаглянага. Ад Цніла (жылы мікрараён Арцёма) баевікі зноў страляюць. З боку Ямполя выбухі і перастрэлка, чорны дым. Сепаратысты мяркуюць, што да іх прыйшла падмога ад ДНР", - распавядаюць мясцовыя жыхары ў сацсетках.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках