6 траўня 2024, панядзелак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік Клімавіцкага РАУС дапамагаў расейцу пазбавіцца канкурэнтаў

10
Начальнік Клімавіцкага РАУС дапамагаў расейцу пазбавіцца канкурэнтаў

Расейскія праваахоўнікі раскрылі таямніцы гучнай справы ў дачыненні да экс-начальніка Клімавіцкага РАУС і дваіх ягоных паплечнікаў-міліцыянтаў.

Аказваецца, "пярэваратні ў пагонах» аказвалі паслугі ў ліквідацыі канкурэнтаў.

Нагадаем, у студзені 2012 года МУС і Следчы камітэт паведамілі аб спыненні злачыннай дзейнасці службовых асоб органаў унутраных спраў і папярэдняга расследавання Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, якія вымагалі у расейскага прадпрымальніка 500 тысяч даляраў, пішуць «Беларускія навіны».

У групу ўваходзілі старэйшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС, старшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела ўпраўлення Следчага камітэта Магілёўскай вобласці і начальнік Клімавіцкага РАУС.

Таксама паведамлялася, што ў дачыненні да затрыманых была распачата справа паводле ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Аднак падрабязнасці гучнай справы засталіся па-за полем зроку журналістаў і грамадскасці. Судовы працэс праходзіў у Барысаўскім міжгарнізонным вайсковым судзе за зачыненымі дзвярыма.

У сакавіку 2013 стала вядома, што былы начальнік Клімавіцкага РАУС Аляксандр Арцёменка атрымаў 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а яго змоўшчыкі былі прысуджаныя да 8 і 9 гадоў пазбаўлення волі. Іх прызналі вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах «карупцыйнай накіраванасці».

Пра гэтую загадкавую гісторыю ў Беларусі забыліся, але ўспомнілі ў Расеі. Ды яшчэ з такімі падрабязнасцямі, што хоць дэтэктыў пішы пра «пярэваратняў у пагонах».

Прэс-служба Следчага камітэта Расеі Бранскай вобласці паведаміла аб завяршэнні следства ў дачыненні да жыхара горада Клінцы, які «паўстане перад судом праз абвінавачванне ў падбухторванні да перавышэння службовых паўнамоцтваў праваахоўнікаў з Рэспублікі Беларусь».

36-гадовы Уладзімір Рухлоў абвінавачваецца ў падбухторванні да перавышэння службовых паўнамоцтваў, здзейсненага з прычыненнем цяжкіх наступстваў, і ў незаконным набыцці, перадачы, захоўванні і перавозцы выбуховых рэчываў.

Паводле версіі следства, на здзяйсненне злачынстваў Рухлову падштурхнула жаданне ліквідаваць сваіх канкурэнтаў у сферы аказання рыэлтарскіх паслуг. Па дапамогу абвінавачаны звярнуўся да начальніка аддзела ўнутраных спраў Клімавіцкага РАУС, які прыцягнуў да ўдзелу ў злачыннай групе двух сваіх падначаленых супрацоўнікаў.

У прэс-рэлізе паведамляецца: «Дзейнічаючы ўзгоднена з іншымі саўдзельнікамі, Рухлоў пад падставай здзяйснення здзелкі з нерухомасцю прывабіў канкурэнта на тэрыторыю сумежнай дзяржавы ў горад Клімавічы, куды 17 снежня 2011 апошні прыехаў на прыватным аўтамабілі разам са сваім сваяком. Там у салон іх аўтамабіля быў падкінуты перададзены Рухловым пакет, у якім знаходзіліся выбуховыя рэчывы (актаген і тратыл) і рэчыва расліннага паходжання, падобнае па знешніх прыкметах з наркатычным сродкам - марыхуанай».

Беларускія барацьбіты з злачыннасцю «паспяхова» выявілі гэты крымінальны набор, затрымалі грамадзян Расеі, пасадзілі іх у ІЧУ і, выяўляючыся мовай крымінальнікаў, пачалі іх «даіць». Палонным нічога не заставалася, як пачаць плаціць за сваю свабоду.

Паводле наяўных у матэрыялах крымінальнай справы паказаннях, кошт выкупу склаў 7,5 млн расейскіх рублёў. Але нават пасля выплаты гэтых грошай вымагальніцтва працягнулася.

Чарговая перадача 500 тыс расейскіх рублёў адбывалася 18 студзеня 2012 г у Магілёве ўжо пад кантролем аператыўнікаў МУС Беларусі. У выніку злачынцы ў пагонах былі затрыманыя і, як вядома, асуджаныя.

Матэрыялы ў дачыненні да падбухторшчыка Рухлова беларускія праваахоўнікі перадалі для далейшага крымінальнага доследу расейскім следчым органам.

Пракурорам зацверджана абвінаваўчае заключэнне, і ў хуткім часе крымінальная справа ў дачыненні да Рухлова будзе накіравана ў суд для разгляду па сутнасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках