27 красавiка 2024, Субота, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газпром працягвае патрабаваць ад Украіны $4,5 млрд

19
Газпром працягвае патрабаваць ад Украіны $4,5 млрд

Кіраўнік Газпрома Аляксей Мілер заяўляе, што для нармалізацыі газавых стасункаў Украіна павінна сплаціць запазычанасць за расейскі газ.

Пра гэта Мілер сказаў на прэс-канферэнцыі ў Маскве паводле вынікаў сходу акцыянераў кампаніі.

«Перспектывы стасункаў з Украінай у газавай сферы вельмі простыя - Украіна павінна спачатку заплаціць за пастаўлены газ, яна павінна спачатку нам сплаціць запазычанасць - $4,5 млрд, аб'ём пастаўленага і неаплачанага газу – 11,5 млрд кубаметраў», - сказаў Мілер і падкрэсліў, што гэта першы крок, які павінна зрабіць Украіна.

На пытанне, калі будуць працягнутыя перамовы, ён адказаў: « прадмета для перамоваў няма, Украіна пераведзеная на папярэднюю аплату. Ёсць запазычанасць - трэба спачатку сплаціць запазычанасць».

«Няхай нашы ўкраінскія партнёры паспрабуюць плаціць», - заявіў Мілер. З ягоных слоў, трэба казаць не аб «справядлівым» кошце, а пра «сумленны» кошт, які прапісаны ў кантракце.

Нагадаем, перамовы аб урэгуляванні цэнавага пытання паміж НАК Нафтагаз Украіны і Газпромам працягваліся з пачатку чэрвеня, апошні іх раўнд адбыўся ў Кіеве 14-15 чэрвеня. Перамовы скончыліся нічым, і, як падкрэсліў кіраўнік урада Украіны Арсеній Яцэнюк, усе прапанаваныя кампрамісы былі наўмысна адхіленыя расейскай стараной выключна паводле палітычных матываў. На думку Яцэнюка, Расея вяла перамовы, маючы першапачатковую ўстаноўку не згаджацца ні з адной з прапаноў, у той час як Украіна і ЕЗ мелі выразна выбудаваную, адзіную пазіцыю.

16 чэрвеня а10:00 Газпром, як і абяцаў, скараціў да нуля пастаўкі газу для Украіны, пакінуўшы толькі аб'ёмы пампавання для еўрапейскіх спажыўцоў. У той жа дзень Украіна і Расея падалі пазовы ў Стакгольмскі арбітраж: Украіна - аб усталяванні справядлівай цэны на газ пры захаванні дзеючага кантракту і аб спагнанні $6 млрд у якасці папярэдняй аплаты ў мінулыя перыяды. Пазоў ад расейскай стараны - спагнаць з Украіны запазычанасць за спажыванне паліва ў памеры $4,5 млрд.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках