27 красавiка 2024, Субота, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрываецца першы ў свеце музей Джорджа Оруэла

5
Адкрываецца першы ў свеце музей Джорджа Оруэла

Першы ў свеце музей Джорджа Оруэла плануецца адкрыць у Індыі, піша The Guardian.

Выставачны комплекс у гонар брытанскага пісьменніка з'явіцца ў горадзе Матыхары (штат Біхар), дзе 25 чэрвеня 1903 года нарадзіўся Оруэл.

Дом, у якім з'явіўся на свет будучы аўтар кніг «Жывёльны двор» і «1984», ужо пачалі аднаўляць. Побач з будынкам размешчана некалькі невялікіх катэджаў і былы склад. Бацька Оруэла працаваў у Матыхары на Опійны дэпартамент брытанскай каланіяльнай адміністрацыі, нагадвае выданне.

Як адзначыў сын пісьменніка Рычард Блэр, нягледзячы на ўплыў, які аказаў ягоны бацька на папулярную культуру, музея ў гонар Оруэла да гэтага часу не было. «Я рады, што стары дом майго бацькі цяпер рэстаўруецца і што ён стане музеем - музеем, які будзе адзіным у свеце», - сказаў Блэр газеце.

Выданне дадае, што Оруэлу быў усяго год, калі яго маці Іда Блэр пераехала разам з ім у Оксфардшыр. Пісьменнік ніколі не вяртаўся ў Матыхары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках