28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іракскі Курдыстан правядзе рэферэндум аб незалежнасці

4
Іракскі Курдыстан правядзе рэферэндум аб незалежнасці

Аўтаномная вобласць Іракскі Курдыстан ў бліжэйшыя месяцы правядзе рэферэндум аб незалежнасці.

Пра гэта паведамляе NTV са спасылкай прэзідэнта аўтаноміі Масуда Барзані.

Раней з'явілася інфармацыя, што ўлады Іракскага Курдыстана зачынілі памежныя пераходы, праз якія можна было трапіць у рэгіён з Масула (горада на поўначы Ірака). Гэтая пастанова была прынятая, каб спыніць паток бежанцаў з Ірака.

На тэрыторыю аўтаноміі праз Масул траплялі мірныя жыхары, якія ратаваліся ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта», якія захапілі шэраг гарадоў у Іраку.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху падтрымаў ідэю стварэння незалежнага Курдыстана.

З ягоных слоў, гэта можа ўзмацніць процідзеянне групоўцы «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» на Блізкім Усходзе.

Фота: Reuters/Ako Rasheed

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках