27 красавiка 2024, Субота, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір батальёна «Данбас»: Ніколі б не падумаў, што буду так радавацца працягу ваенных дзеянняў

9
Камандзір батальёна «Данбас»: Ніколі б не падумаў, што буду так радавацца працягу ваенных дзеянняў

Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сямёнчанка падзякаваў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку за мудрую пастанову аб аднаўленні АТА.

Словы падзякі ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«З маёй свядомасцю ў апошнія месяцы адбываюцца дзіўныя рэчы. Ніколі б не падумаў, што буду так радавацца працягу ваенных дзеянняў. Заява ЗША таксама кажа сама за сябе. Дзякуй, спадар Прэзідэнт» - напісаў Сямёнчанка.

Са слоў камандзіра, засталося толькі лепш узброіць роты батальёна «Данбас» і адправіцца на фронт.

Таксама ён паабяцаў, што больш не будзе «хадзіць на экскурсіі на Банкавую і рабіць заявы па ТБ у такой колькасці»: «Калі гэта стаўка на народ, то яна сябе апраўдае. Разам - пераможам. Слава Украіне!»

Фота: AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках