28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ ужо сёння можа прыняць новыя санкцыі супраць Расеі

6
ЕЗ ужо сёння можа прыняць новыя санкцыі супраць Расеі

Еўразвяз павінен цяпер увесці новыя меры пакарання супраць Расеі.

Улічваючы апошнія падзеі ва Украіне, Еўразвяз можа прыняць новыя санкцыі супраць Расеі ў аўторак, 1 ліпеня. Пра гэта заявіў старшыня камітэта ў замежных справах Бундэстагу Норберт Рэтген, піша Deutsche Welle.

«Сёння будзе прынятая пастанова», - так Рэтген адказаў на пытанне пра новыя санкцыі супраць Расеі ў эфіры нямецкага радыё Deutschlandfunk. З ягоных слоў, калі Еўразвяз хоча заставацца годным даверу, то павінен цяпер увесці новыя меры пакарання супраць Расеі.

Рэтген канстатаваў, што Расея не выканала патрабаванні Еўразвяза пасля падаўжэння рэжыму спынення агню на Усходзе Украіны. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб эфектыўным кантролі межаў і папярэджанні таго, каб на тэрыторыю Украіны ў далейшым не пранікалі жаўнеры, найміты і дастаўлялася зброя, растлумачыў нямецкі дэпутат.

Еўразвяз выставіў расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну канкрэтныя патрабаванні, якія можна выканаць, адзначыў нямецкі палітык.

«Невыкананне гэтых патрабаванняў робіць далейшыя санкцыі непазбежнымі», - канстатаваў Рэтген.

«ЕЗ павінен «стрымаць сваё слова», інакш ён «больш нічога не можа зрабіць для дээскалацыі і стабільнасці», - сказаў нямецкі дэпутат.

На ягоную думку, вырашальную адказнасць у гэтай сітуацыі адназначна нясе Расея.

Раней пра тое, што Расея не выканала патрабаванняў Еўропы адносна Украіны таксама заявіў кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках