27 красавiка 2024, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лагеры тэрарыстаў у Данецку адбыўся пераварот (Відэа)

23
У лагеры тэрарыстаў у Данецку адбыўся пераварот (Відэа)

Тэрарысты з ДНР паабяцалі знішчыць тэрарыстаў, якія атакавалі будынак УУС у Данецку.

Супярэчлівая інфармацыя аб тым, што сёння адбываецца ў Данецку, да вечара стала больш нагадваць фарс.

Як паведамляе афіцыёзнае расейскае інфармагенцтва "Новости" са спасылкай на прадстаўніка так званага "прэм'ер-міністра ДНР" Аляксандра Барадая, "адзін з палявых камандзіраў спрабаваў захапіць уладу ў Данецку, цяпер у горадзе ідзе контртэрарыстычная аперацыя".

"Ігар Безлер па мянушцы Бес са сваім атрадам захапілі будынак УУС", - распавёў суразмоўца агенцтва.

"Цяпер праходзіць антытэрарыстычная аперацыя, і ў выпадку супраціву тэрарысты будуць знішчаныч", - дадаў суразмоўца агенцтва.

Ён таксама распавёў, што "генеральнай пракуратурай ДНР" ужо распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Незаконны захоп улады".

У сваю чаргу, МУС Украіны паведамляе аб штурме будынка тэрарыстамі. Міліцыянты на чале з генералам Канстанцінам Пажыдаевым забарыкадаваліся ў будынку УУС і трымаюць абарону.

Падчас нападу тэрарыстаў на адміністрацыйны будынак ГУМВД Украіны ў Данецкай вобласці пацярпела 7 праваахоўнікаў, адзін загінуў. Сярод цяжкапараненых - аднач жанчына і двое работнікаў спецпадраздзялення міліцыі. Яшчэ трое работнікаў міліцыі з агнястрэльнымі ранамі дастаўлены ў медыцынскія ўстановы горада.

Ігар Безлер (на фота) з'яўляецца адным з верхаводаў расейскіх дыверсантаў і мясцовых наймітаў, якія дзейнічаюць у Данецкай вобласці. Ягоны атрад базуецца ў Горлаўцы. Раней Безлер "узначальваў у Горлаўцы камунальнае прадпрыемства рытуальных паслуг "Прастора", з якога быў звольнены ў 2012 годзе за крадзеж 38 агароджаў і помнікаў, а таксама за вымагальніцтва грошай у паджылых людзей за месца на могілках".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках