28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пакуль не гатовы ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі

27
ЕЗ пакуль не гатовы ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі

Еўразвяз наважыў пакуль не ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Масквы ў сувязі з крызісам ва Украіне, аргументаваўшы сваю пазіцыю складанасцю сітуацыі на ўсходзе краіны.

Гэта пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні Рады ЕЗ, якое адбылося ў Брусэлі ў аўторак на ўзроўні амбасадараў.

Як паведамляе радыё "Свабода" са спасылкай на еўрапейскія дыпламатычныя крыніцы, краіны Еўразвяза наважылі інтэнсіфікаваць падрыхтоўку санкцый у дачыненні да Расеі. Адзначаецца, што новыя забаронныя меры будуць тычыцца канкрэтных асоб і кампаній. Чакаецца, што наступнае пасяджэнне Рады, на якім будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне, адбудзецца 7 ліпеня.

27 чэрвеня лідэры краін ЕЗ пасля падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Украінай заклікалі Расею змяніць палітыку ў дачыненні да Кіева і на працягу трох дзён выканаць шэраг патрабаванняў. Адзначалася, што ў выпадку іх невыканання Расея можа сутыкнуцца з новымі санкцыямі.

Еўрапейскі Звяз ужо ўвёў санкцыі ў дачыненні да прыкладна 60 грамадзян Расеі і Украіны. Гэтыя меры прадугледжваюць забарону на ўезд у краіны ЕЗ і замарожванне актываў гэтых асоб у еўрапейскіх банках. Еўразвяз таксама ўвёў санкцыі ў дачыненні да двух энэргетычных кампаній у Крыме.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках