28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да адпачынкаў на тэрыторыі ЕЗ патаннеў роўмінг

4
Да адпачынкаў на тэрыторыі ЕЗ патаннеў роўмінг

Выкарыстанне інтэрнэту на смартфонах на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу патаннела ўдвая пасля таго, як у аўторак, 1 ліпеня, увайшлі ў дзеянне новыя правілы.

Еўрапейскія лідэры, пачынаючы з 2007 года, дамагаюцца паэтапнага патаннення роўмінгу для жыхароў ЕЗ да яго поўнага скасавання.

Рахунку за роўмінг па вяртанні з адпачынку часта называюць "шокавымі" праз іх сумы. Цяперашнія змены былі запланаваныя як раз да пачатку сезона адпачынкаў.

"Значнае памяншэнне кошту роўмінгу адчуюць гэтым летам ўсе", - заявіла Нейлі Кроэс, еўракамісарка ў камунікацыях.

Гаворка ідзе аб памяншэнні лімітаванага кошту за мегайбат з 45 еўрацэнтаў да 20 еўрацэнтаў (без ПДВ).

Паменшыцца таксама кошт тэлефонных размоваў і тэкставых паведамленняў. Гранічны кошт хвіліны размовы (выходныя званкі) паменшыўся з 24 еўрацэнтаў да 19, а паведамлення: з 8 да 6.

Кошт уваходных званкоў, таксама паменшыўся з 7 еўрацэнтаў за хвіліну да 5.

Разам з тым арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў спажыўцоў, заклікаюць і далей быць пільнымі з выкарыстаннем роўмінгу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках