Трэнер зборнай Аргенціны: выкладземся на 100% і паспрабуем стаць чэмпіёнамі
8- 10.07.2014, 9:17
- 7,009
Алехандра Сабэла задаволены вынікам другога паўфінальнага матчу на ЧС у футболе ў Бразіліі.
Настаўнік зборнай Аргенціны пракаментаваў перамогу над Нідэрландамі ў серыі пасляматчавых пенальці, піша sport.bigmir.net.
"Гэта вялікая радасць - быць у фінале. Паглядзім, што мы зможам зрабіць, маючы на адзін дзень адпачынку менш, чым зборная Нямеччыны. Мы выкладземся на сто адсоткаў і паспрабуем стаць чэмпіёнамі з поўнай самааддачай і пакорай", - падае словы Алехандра Сабэлы Football Espana.
Нагадаем, у сераду, 9 ліпеня, у другім матчы 1/2 фіналу чэмпіянату свету ў футболе 2014 зборная Аргенціны ў серыі пенальці падолела Нідэрланды.
Фота: AP/Victor R. Caivano