Затрыманыя кіраўнікі Віцебскай птушкафабрыкі
20- 10.07.2014, 10:08
- 23,582
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб карупцыі ў дачыненні да службовых асоб з ліку адміністрацыі ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».
Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
Справа была распачатая Генпракуратурай паводле матэрыялаў УБЭП УУС Віцебскага аблвыканкама. «Сёння службовыя асобы затрыманыя, з імі працуюць следчыя. Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя паводле ч.3 арт.424 «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі» КК Беларусі», - дадалі ў СК.
Паводле крымінальнай справы праводзяцца працэсуальныя дзеянні.