Брытанцы навучыліся кіраваць Google Glass сілай думкі (Відэа)
- 10.07.2014, 11:49
- 4,063
Распрацоўнік інтэрфэйсаў This Place размясціў код прыкладання MindRDR для акуляраў Google Glass, якое дазваляезрэалізаваць разумовае кіраванне аксэсуарам.
Для рэалізацыі гэтай магчымасці ўладальніку Google Glass трэба ўсталяваць прыкладанне MindRDR і набыць датчык электрычных імпульсаў галаўнога мозгу Neurosky MindWave Mobile коштам 100 даляраў, перадае CNews.
Датчык Neurosky MindWave Mobile нагадвае гарнітуру і мацуецца да галавы з дапамогай уласнага вобада. Яго трэба надзець разам з Google Glass, піша NEWSru.com.
У сваю чаргу, прыкладанне MindRDR служыць свайго роду драйверам MindWave для Google Glass. Пасля падлучэння карыстальнік зможа кіраваць камерай акуляраў і дзяліцца створанымі з яе дапамогай здымкамі з сябрамі ў Facebook і Twitter, выкарыстоўваючы разумовую канцэнтрацыю.
"MindRDR злучае праз Bluetooth акуляры Google Glass з MindWave, прыладай маніторынгу мазгавой актыўнасці, дазваляючы карыстальніку рабіць фатаграфіі і адпраўляць іх у Twitter і Facebook. Ніякага фізічнага ўзаемадзеяння не патрабуецца", - гаворыцца на старонцы прыкладання.
Адзначым, што звычайна Google Glass робяць здымак націскам кнопкі і наступнай галасавой камандай. У траўні 2013 году выйшаў дадатак Winky, які дазваляе рабіць здымак пасля лыпання вачыма. Прапанова ж ад This Place дазваляе рабіць фота цалкам неўпрыкмет, што наўрад ці спадабаецца навакольным. Раней у гэтым годзе Google выпусціла невялікі этычны даведнік для карыстальнікаў разумных акуляраў.