Беларусь атрымала $ 450 млн расейскага крэдыту
24- 10.07.2014, 14:04
- 9,776
У Беларусь паступіў сродкі расейскага дзяржаўнага крэдыту ў суме $ 450 мільёнаў.
Яны залічаныя ў бюджэт. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў Беларусі.
«9 ліпеня 2014 года ў нацыянальны бюджэт паступілі сродкі дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расейскай Федэрацыі ў суме 450 млн даляраў ЗША ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб выдачы ўраду Рэспублікі Беларусь дзяржаўнага фінансавага крэдыту, укладзеным 31 студзеня 2014 года», - гаворыцца ў паведамленні.