The Wall Street Journal: Украіна дае адпор
18- 10.07.2014, 15:30
- 27,313
Парашэнка, здаецца, зразумеў, што агрэсіі Пуціна трэба супраціўляцца.
«У свеце распаўсюджваюцца беспарадкі, так што добрай навіной стала тое, што Украіна павольна аднаўляе кантроль над сваімі ўсходнімі землямі, спустошанымі і ахопленымі сепаратызмам. Гэтымі перамогамі яна нічым не абавязаная ЕЗ ці ЗША, але яны даюць некаторую надзею на тое, што кіеўскі ўрад зможа супраціўляцца нападам Уладзіміра Пуціна», - піша The Wall Street Journal у артыкуле пад загалоўкам «Украіна дае адпор» (пераклад - Инопресса.ру).
«Украінцы таксама павінны супрацьстаяць шквалу бязглуздых парад з боку Захаду. Пасля падзення Славянска немцы заклікалі Парашэнку спыніць наступ і прасіць міру. Аднак Парашэнка, здаецца, разумее, што яму трэба ўзяць верх на месцах, перш чым думаць аб урэгуляванні», - гаворыцца ў артыкуле.
«Пытанне на мільён рублёў складаецца ў тым, што будзе рабіць Расея. Толькі адзін чалавек гэта ведае, і прэзідэнт Пуцін нічога не гаворыць», - адзначаюць аўтары.
«У Захаду няма стратэгіі ў дачыненні да Украіны, але нам пашанцавала ў тым, што Пуцін дапусціў памылкі. Ён няправільна ацаніў народную падтрымку Расеі ва Усходняй Украіне», - сцвярджаюць журналісты. Паўстанцы атрымліваюць ад Расеі ўказанні, але не заўсёды імі кіруюцца, адзначаюць яны.
«Аднак у кіраўніка Крамля ўсё яшчэ ёсць дадатковыя магчымасці. Расея б з задавальненнем пасадзіла ў Данецку лаяльнага да яе губернатара, і гэтую ідэю падтрымлівае Нямеччына. Расея таксама можа ўзмацніць эканамічны ціск з дапамогай гандлёвых санкцый і скарачэння газавых паставак, каб дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне», - піша выданне. Самай лепшай навіной з'яўляецца тое, што Парашэнка, здаецца, разумее, што Пуцін будзе захопліваць усё што можа, пакуль Украіна не дасць адпор, рэзюмуюць аўтары артыкула.