Футбаліст салігорскага «Шахцёра» арыштаваны на чатыры месяцы
8- 10.07.2014, 18:33
- 18,482
Уладзімір Юрчанка трапіў у турму праз ухіленне ад пакарання.
Пра гэта распавялі сайту «Трыбуна» ў прэс-службе УУС Менаблвыканкама.
Футбаліст салігорскага «Шахцёра» і экс-форвард моладзевай зборнай Беларусі Уладзімір Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы праз ухіленне ад пакарання. Паводле непацверджанай інфармацыі, ён быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за кіраванне без правоў і не змог своечасова выплаціць штраф. Вядома, што праблемы з ДАІ з гэтай нагоды былі ў Юрчанкі і раней.
Блізу месяца таму на адной з трэніровак футбаліст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. З тых часоў у занятках «Шахцёра» ён удзелу больш не прымаў.
Вядома, што сёння Юрчанка быў пераведзены ў турму горада Жодзіна для адбыцця пакарання.