Зорка «Людзей Ікс» і «Хобіта» будзе граць 93-гадовага Шэрлака Холмса
2- 10.07.2014, 21:05
- 7,106
Новы фільм пра легендарнага шпіку здымае рэжысёр Біл Кондан.
Брытанскі актор Іэн Макелен, які выканаў ролю Гендальфа ва «Уладару пярсцёнкаў» і «Хобіце», а таксама Магнета у «Людзях Ікс», будзе ўвасабляць 93-гадовага Шэрлака Холмса ў новым фільме «Пчолы містэра Холмса».
Учора ён выклаў на сваёй старонцы ў Twitter фатаграфію сябе ў асобе героя твораў Артура Конан-Дойля.
Over 70 actors have previously played Sherlock Holmes. Now he's 93 years old and it's my turn. #MrHolmes pic.twitter.com/B9HkUgfkCv
— Ian McKellen (@IanMcKellen) 9 июля 2014
«Прыблізна 70 актораў гралі ролю Шэрлака Холмса. Цяпер яму ўжо 93 гады, і прыйшла мая чарга», - падпісаў фота 75-гадовы актор.