3 траўня 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы створаць «лятальную бомбу»

30
Беларускія вайскоўцы створаць «лятальную бомбу»

Акрамя беспілотных авіяцыйных комплексаў у Беларусі будуць рабіць «лятальныя бомбы».

Прынамсі, работы ў гэтым кірунку вядуцца, піша «Інтэрфакс».

«У свой час мы правялі аналіз авіяцыйных сродкаў паразы і ўбачылі, што на складах сабралася досыць вялікая колькасць звычайных авіяцыйных бомбаў калібра 250 і 500. І мы наважылі мадэрнізаваць гэты боезапас», - распавёў намеснік галоўнага інжынера кампаніі «55-ы авіяцыйны завод» Аляксандр Верабей.

Паводле ягоных слоў, цяпер вядуцца работы над тым, каб бомбы самі карэктавалі свой палёт. «Бо цяпер яны проста скідаюцца з самалёта і дакладнасць трапляння залежыць цалкам ад майстэрства пілота. Акрамя таго, каб скінуць бомбу, трэба ўвайсці ў зону паразы СПА ворага», - растлумачыў Верабей.

Ён адзначыў, што гэта не абсалютная ноў-хаў - у ЗША, напрыклад, такія вырабы ўжо ёсць. Але, у кожным выпадку, гэта ўсё яшчэ рэдкасць - такіх распрацовак вельмі мала.

Распрацоўка працягваецца і ў кампаніі спадзяюцца, што ўжо бліжэйшым часам пачнецца серыйная выраб. Пакуль жа доследны ўзор «лятучай бомбы» можна ўбачыць на стэндзе кампаніі на выставе ўзбраенняў MILEX-2014, якая праходзіць на «Мінск-Арэне». Выстава будзе доўжыцца да 12 ліпеня.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках