3 траўня 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец скраў з заапарка насуху

10
Гарадзенец скраў з заапарка насуху

Супраць 42-гадовага жыхара Гародні распачалі крымінальную справу за крадзеж насухі.

Маленькага пухнатага звярка з доўгім носам і вялікім паласатым хвастом парушальнік забраў з «Бабулінага дворыка» мясцовага заапарка, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

На тэрыторыі заапарка ёсць спецыяльна адведзенае месца, дзе можна пагладзіць бяспечных жывёл і сфатаграфавацца з імі. Са слоў відавочцаў, парушальнік размаўляў з жывёламі, доўга гладзіў пухнатага звярка, а затым насуху сунуў за пазуху, і пайшоў.

Прапажу выявілі супрацоўнікі заапарка толькі ўвечары, калі адпраўлялі жывёл у свае вальеры. Звярнулі ўвагу, што ў мамы-насухі не хапае аднаго дзіцяняці. Тады і звярнуліся ў міліцыю.

Праваахоўнікі з Ленінскага райаддзела міліцыі заняліся пошукамі жывёлы. Падчас працы супрацоўнікі звярнулі ўвагу на свежую аб'яву ў інтэрнэце - аб продажы рэдкай насухі. У працэсе гутаркі з прадаўцом высветлілася, што гэта той самы звярок, які і быў выкрадзены. Мужчына ва ўсім прызнаўся, яго затрымалі.

Падрабязнасці гэтай незвычайнай гісторыі яшчэ высветліць следства. Жывёла вернутая ў заапарк да сваёй сям'і.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках