3 траўня 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцябчук - аб «Славянскім базары»: Адчуваеш сябе, як у акупаваным горадзе

57
Віцябчук - аб «Славянскім базары»: Адчуваеш сябе, як у акупаваным горадзе

Жыхары Віцебска скардзяцца на фестываль і яго гасцей.

Чытач сайта charter97.org Артур Артузорын распавёў пра атмасферу ў ягоным родным горадзе ў гэтыя дні.

«Данялі гэтым мерапрыемствам! У горад не выйсці: усюды аўтамабілі абы-дзе калхазаны пакідаюць - і на «зебры», і на дзіцячых пляцоўках, двары забітыя металаломам. Шкада ім грошай на паркоўку», - піша ён.

У віцебчукоў адно жаданне: каб хутчэй «гэтая вакханалія» скончылася.

«Стаўленне да прыезджых як да акупантаў. Канцэрты такія, што на «Карлухе» з зачыненымі вокнамі спаць немагчыма. У «Задзвінне» не схадзіць, вакол усё застаўлена аўтамабілямі абы-дзе», - піша чытач і дадае, што салюты як на злосць запускаюць вельмі позна, -«Ад салютаў ўжо дзеці плачуць. Салюты як спецыяльна запланаваныя роўна пад 23:00».

Чытач прапануе перанесці гэты фестываль за горад, далей ад цэнтра, бо «якая розніца, дзе ім нажлукціцца?».

«Хай бы перанеслі гэтую парнаграфію за горад побач з памыйкай, гарадскім сметнішчам. Там бы і бухалі сабе. "Горад майстроў" - нічога новага, таксама трэба пераносіць з цэнтра горада. А то сябе адчуваеш у горадзе, як на акупаванай фашыстамі тэрыторыі. На дзіцячых пляцоўках наехалі алкаголікі бухаюць. Там жа спаражняюцца - свята ж»- бядуе ён.

Нагадаем, учора адбылося адкрыццё фестывалю ў Віцебску.

Дасылайце нам свае ўражанні і фатаграфіі са «Славянскага базару» на charter97@gmail.com або ў сацыяльныя сеткі - і мы абавязкова апублікуем самае цікавае.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках