3 траўня 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За мінулы год Польшчу наведалі 1,5 мільёна беларусаў

7
За мінулы год Польшчу наведалі 1,5 мільёна беларусаў

Чакаецца, у 2014 годзе гэтая лічба будзе яшчэ большая.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita заявіла намесніца міністра спорту і турызму Польшчы Катажына Саберайская (пераклад - charter97.org).

- Мы спадзяемся, што 2014 атрымаецца закончыць ростам ліку турыстаў на 3-4%. Першы квартал гэтага года вельмі абяцальны, паводле звестак Галоўнай статыстычнай управы і нашых назіранняў адзначаецца чарговы рост, але ключавымі будуць другі і трэці квартал, гэта значыць пік турыстычнага сезону, - адзначыла яна.

Паводле звестак міністэрства, у мінулым годзе Польшчу наведала 14,8 млн замежных гасцей. Больш за ўсё з Нямеччыны (звыш 5 млн), Украіны (2,1 млн) і Беларусі (1,5 млн). Агульная колькасць турыстаў з Расеі, Чэхіі і Славакіі перасягнула мільён (700, 245 і 125 тысяч адпаведна). Усё паказвае на тое, што гэты год можа стаць для турызму ў Польшчы яшчэ лепшым - перш за ўсё праз Чэмпіянат свету ў валейболе, які пройдзе ў канцы жніўня і пачатку верасня ў сямі гарадах (Быдгашч, Гданьск, Катавіцэ, Кракаў, Лодзь і Вроцлаў ). Адкрыццё адбудзецца на нацыянальным стадыёне ў Варшаве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках