3 траўня 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі Cэйм адмовіўся галасаваць за роспуск урада Туска

Польскі Cэйм адмовіўся галасаваць за роспуск урада Туска

Парламент Польшчы прагаласаваў супраць ініцыятывы аб вотуме недаверу ўраду Дональда Туска.

Буйны скандал разгарэўся ў краіне пасля публікацыі запісаў праслухоўвання чыноўнікаў высокага рангу. 26 чэрвеня ўрад Польшчы вынес на галасаванне пытанне аб даверы Сэйму - і дэпутаты прагаласавалі за (237 супраць 203 галасоў). Аднак пытанне было ўзнятае зноў партыяй «Закон і справядлівасць» - і Сэйму пагражала новае галасаванне сёння. Ініцыятыву не падтрымалі.

Журналіст charter97.org падрыхтаваў дайджэст паводле матэрыялаў польскіх СМІ. Так, сёння стала вядома, што ў галасаванні за вотум недаверу ўраду ўзяў удзел 451 дэпутат. За выказванне недаверу прагаласавалі 155 дэпутатаў, 236 - супраць, а 60 - устрымаліся.

Таксама дэпутаты павінны былі прагаласаваць за адстаўку аднаго з удзельнікаў скандалу з праслухоўваннем, міністра ўнутраных спраў Польшчы Барталамея Сянкевіча, і ўжо стала вядома, што ён застаецца на сваёй пасадзе, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Прычынай стаў гучны скандал, які разгарэўся пасля публікацыі запісаў прыватных гутарак, якія кампраметавалі некаторых палітыкаў. Ён разгарэўся пасля публікацыі ў папулярным тыднёвіку «Впрост» запісаў гэтых гутарак, у прыватнасці размовы кіраўніка цэнтрабанка Марэка Белкі і вышэйзгаданага міністра ўнутраных спраў Барталамея Сянкевіча. Яны абмяркоўвалі крокі для забеспячэння перамогі кіроўнай партыі на выбарах. Праз некалькі дзён «усплылі» таксама і размовы кіраўніка польскага МЗС Радаслава Сікорскага і экс-міністра фінансаў Яцэка Растоўскага, якія абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў свеце.

На хвалі скандалу два тыдні таму прэм'ер Дональд Туск звярнуўся да парламента краіны з прапановай вынесці на галасаванне пытанне аб даверы кабінету міністраў. Вечарам наступнага дня парламент вынес вотум даверу дзейнаму ўраду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках