27 красавiка 2024, Субота, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайперка з Барысава працягвае забіваць украінцаў (Відэа)

146

Інфармацыя аб яе затрыманні была памылковай.

Ураджэнка Барысава Наталля Красоўская, якая ваюе на баку сепаратыстаў у Данецкай вобласці, дала інтэрв'ю «Комсомольской правде».

Усміхаючыся, снайперка прызнаецца, што яна забойца. У Беларусі, са слоў тэрарысткі, супраць яе нібыта распачатая крымінальная справа за найміцтва, аднак ніякіх афіцыйных заяваў з яе нагоды беларускія ўлады не рабілі, таму відэа стварае ўражанне спробы апраўдаць беларускія спецслужбы.

Напачатку чэрвеня снайперка з Барысава распавяла расейскім журналістам, як яна пачала ваяваць у Славянску Данецкай вобласці і перадала прывітанне асабіста Лукашэнку.

«Я прыехала сюды 5 траўня. А 7 траўня я была ўжо ў Славянску. Я нарадзілася ў Беларусі. Вырасла ў Беларусі. І да прыезду ў Славянск я жыла ў Беларусі, у Менскай вобласці, горадзе Барысаве, на вуліцы Трусава. Я не баюся паказваць свой твар і пашпарт», - прызнавалася яна.

Раней з'яўлялася інфармацыя пра тое, што Наталлю кантузіла пад Славянскам. Потым некаторыя СМІ памылкова паведамілі, што яе затрымалі ўкраінскія сілавікі.

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках